падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Польшча дзеецца ўсюды

17-18 лістапада Міністэрства Замежных Спраў у Варшаве адкрые свае дзверы для наведвальнікаў. У рамках Дня польскай дыпламатычнай службы, свята польскай дыпламатычнай службы рашэннем МЗС адзначаецца штогод 16 лістапада*, папярэдне зарэгістраваныя жадаючыя будуць мець выключную магчымасць без пропускаў паглядзець, як функцыянуе Міністэрства. Праграма прадугледжвае шмат цікавых імпрэз, сярод якіх упершыню на такім высокім узроўні будзе прадстаўлена культурная і дыпламатычная дзейнасць Польскіх Інстытутаў**, якія ад імя МЗС рэалізуюць за мяжой мерапрыемствы, што паказваюць сучасны партрэт палякаў з выкарыстаннем лепшай экспартнай прадукцыі, якую мы маем – культуры.

*16 лістапада - важная для Польшчы дата: у гэты дзень у 1918 годзе Юзаф Пілсудскі выслаў першую дэпешу лідэрам замежных краін у свеце, паведамляючы пра стварэнне незалежнай польскай дзяржавы. У гонар гэтай падзеі, у 2009 годзе Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі абвясціў Дзень дыпламатычнай службы як даніну павагі дасягненняў апошняга дваццацігоддзя і ролі дыпламатыі ў стварэнні пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне.

Ахвотныя прыняць удзелу мерапрыемствах і без пропускаў паглядзець, як функцыянуе міністэрства, павінны зарэгістравацца на сайце http://www.msz.gov.pl/ (рэгістрацыя даступная з 12 лістапада).

**Польскія Інстытуты – гэта 23 установы, якія дзейнічаюць ад імя Міністэрства Замежных Спраў па ўсім свеце. Іх асноўнай задачай з’яўляецца прамоцыя польскай культуры, удзел у міжнародных мерапрыемствах, а таксама уплыў на мясцовыя творчыя асяроддзі. Дзякуючы іх працы, паспяхова змяняецца ўяўленне пра Польшчу.

Больш падрабязная інфармацыя тут і тут
 
 


2019: Жнiвень | Ліпень | Красавiк | Люты
2018: Лiстапад | Кастрычнiк
2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад