падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Выстава #СПАДЧЫНА ў Нацыянальным музеі ў Кракаве

Калі Ваш сёлетні турыстычны шлях праходзіць праз горад Кракаў, шчыра раім наведаць самы маштабны польскі выставачны праект апошніх дзесяцігоддзяў – #DZIEDZICTWO (СПАДЧЫНА) ў Нацыянальным музеі ў Кракаве! Больш за шэсцьсот аб’ектаў і два паверхі музея. Дыяпазон часу – дзесяць стагоддзяў! Выстава складаецца выключна з калекцый Нацыянальнага музея ў Кракаве, найстарэйшай музейнай ўстановы ў Польшчы.

Калі Вашсёлетні турыстычны шлях праходзіць праз горад Кракаў, шчыра раім наведаць самымаштабны польскі выставачны праект апошніх дзесяцігоддзяў — #DZIEDZICTWO(СПАДЧЫНА) ў Нацыянальным музеі ў Кракаве ( MuzeumNarodowe w Krakowie )! Што стварыла палякаў як народ, а потым дазволіла імперажыць 123 гады няволі пасля распаду Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў? Чымз’яўляецца для палякаў спадчына мінулага? Якія карціны, кнігі і падзеіфарміруюць іх калектыўнае ўяўленне? Якія звычаі парадкуюць іх жыццё і якую мовуяны выкарыстоўваюць, каб распавесці пра яго? Гэта толькі некаторыя з пытанняў,на якія спрабуюць адказаць стваральнікі гэтай захапляльнай выставы.
Больш за шэсцьсот аб’ектаў — гістарычныя экспанаты і творы мастацтва з калекцыінайбуйнейшага і найстарэйшага нацыянальнага музея ў Польшчы. Дыяпазон часу — дзесяць стагоддзяў! Тут можна ўбачыць і першы дынар Баляслава Храбрага — самаеранняе сведчанне ўжывання імя ўласнага «Польшча», і першае выданне «Крымскіхсанетаў» з уласнаручным подпісам Адама Міцкевіча, ноты Фрыдэрыка Шапэна,карціны Яна Матэйкі, Станіслава Выспяньскага і Яцэка Мальчэўскага. Ёсць таксамаэкспанаты, якія паказваюць уклад палякаў у фарміраванне культуры ўсёй Еўропы ісвету.
Калі Вы жадаеце бліжэй пазнаёміцца і лепш зразумець суседзяў з Захаду,абавязкова паглядзіце гэтую выставу, а перад тым — кароткі фільм у беларускайверсіі.
Экспазіцыя адбываецца падганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.



Экспанаты падзелены на 4 катэгорыі, запазычаныя з антрапалагічных і гістарычных даследаванняў этнасу: геаграфія, мова, грамадзяне і традыцыі.

З выставай зынтэграваны і іншыя культурныя мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца да канца 2017 года. Сярод іх - сустрэчы, дэбаты, лекцыі, практыкумы для моладзі, дарослых і заняткі для дзяцей, экскурсіі і гарадскія акцыі. На кастрычнік запланавана двухдзённая мастацкая і навуковая канферэнцыя.

Выстава праходзіць пры падтрымцы Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Гэта культурная падзея з'яўляецца элементам праграмы 41-ай сесіі Камітэта Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Кракаве. Мерапрыемства праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў рамках праграмы «Незалежная».

Выставу можна ўбачыць да 7.01.2018 г., аўт.-суб. 10-18, нядз. 10-16. (Нацыянальны музей у Кракаве, ал. 3 Mая 1.)

КРЫНІЦА – www.niepodlegla.gov.pl



2017: Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад