падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Давайце разам створым калекцыю Музея гісторыі Польшчы!

Працягваецца ўсеагульны грамадскі збор памятных гістарычных прадметаў „Малыя вялікія гісторыі”, распачаты ў 2016 г. Да гэтага часу ўдалося сабраць амаль 5500 аб’ектаў для Музея гісторыі Польшчы. Сярод экспанатаў – прадметы, атрыманыя ад ахвяравальнікаў з Польшчы і з-за мяжы.
 
Мэта збору – атрымаць новыя экспанаты для Музея гісторыі Польшчы. Мы чакаем самых розных аб’ектаў, якія маюць гістарычнае значэнне, у т.л. звязаныя з асабістымі лёсамі ахвяравальнікаў і іх сямей. Асаблівае значэнне маюць для нас прадметы, звязаныя з дарогай Польшчы да Незалежнасці – як у 1918 г., так і 1989. Нас цікавяць прадметы штодзённага ўжытку, фотаздымкі, паштоўкі, дакументы, лісты і дзённікі, перыядычныя выданні, а таксама элементы адзення, абмундзіравання, узбраення і вайсковага аснашчэння, гістарычныя прыборы, мэбля, рамесныя і мастацкія вырабы, якія сведчаць пра гісторыю польскай культуры, грамадскія і эканамічныя змены.
 
 
У музейным інвентары зарэгістравана ўжо амаль 22 тыс. экспанатаў, а дзякуючы акцыі „Малыя вялікія гісторыі” ў Музей да гэтага часу трапіла амаль 5500 аб’ектаў. Акрамя таго, калекцыю Музея гісторыі Польшчы ўзбагацілі больш за 180 лічбавых копій дакументаў, фотаздымкаў і аўдыязапісаў. Значную частку падараваных рэчаў складаюць кнігі, перыядычныя выданні і рознага тыпу архіўныя матэрыялы і дакументы: рукапісы, афіцыйныя лісты, службовыя пасведчанні, брашуры і білеты. Сярод атрыманых памятных рэчаў аказаўся, напр., столік пад люстра XIX ст. з тайніком, у якім трымалі дакументы Падпольнай дзяржавы ў гады Другой сусветнай вайны, ліст караля Яна Казіміра да харунжага інавроцлаўскага Свентаслава Вільгастоўскага 1660 г., сярэднявечны крыжык XI-XIV ст., цыліндр 1900 г. у арыгінальнай драўлянай упакоўцы, альбомы з сямейнымі фотаздымкамі і калекцыі фотаздымкаў, якія дакументуюць розныя палітычныя падзеі ў Польшчы ў 80-я гг., матрыца і рама для шаўкаграфіі з тэкстам прысягі Змагаючайся Салідарнасці і кароткай гісторыяй арганізацыі, а таксама каменныя пліты з капліцы Полькага дома ў Вене, звязаныя з барацьбой за незалежнасць, створаныя ў 1914-1920 гг.

Музей атрымаў калекцыю з некалькіх сотняў прадметаў, звязаных з некалькімі польскімі арыстакратычнымі сем’ямі XIX і XX ст., перш за ўсё, з Любамірскімі, калекцыі цацак, дзіцячага адзення і дробных прадметаў перыяду II РП, а таксама калекцыю матэрыялаў (машынапіс і рукапісы) , якія датычаць ваенных дзеянняў на Паўночным Мазоўшы ў жніўні 1920 г., аўтар – ротмістр Уладзімір Квапішэўскі.

Атрыманыя памятныя рэчы ўвойдуць у склад калекцыі Музея гісторыі Польшчы. Частка прадметаў трапіць у пастаянную экспазіцыю Музея, а ўсе іншыя будуць належным чынам забяспечаны для будучых даследчыкаў і будучых часовых выстаў.
 
Падрабязная інфармацыя на сайце Музея

2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад