падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

2018 - ГОДАМ ЗБІГНЕВА ГЕРБЕРТА

Сейм Польшчы адзінагалосна прыняў ухвалу аб тым, што 2018 год будзе Годам Збігнева Герберта
28 лістапада будучага году міне 20 гадоў з дня смерці польскага пісьменніка. 

Збігнеў Герберт у сваёй кватэры, Варшава, 1974, фота: Богдан Маеўскі / Forum

Ва ўхвале, між іншым, адзначаецца, што «У эпосе крызысу каштоўнасцяў, глыбокага адчаю Збігнеў Герберт заўсёды стаяў на баку прынцыпаў: у мастацтве - канонаў прыгажосці, іерархіі і рамяства, у жыцці - кодэксаў этыкі, што выразна адрозніваюць паняцце дабра і зла. Ён быў увасабленнем вернасці самому сабе і слову. У сваёй паэзіі ён праяўляў любоў да свабоды, веру ў годнасць чалавека і яго маральную сілу». 

Збігнеў Герберт (PL, RU) нарадзіўся 29 кастрычніка 1924 года ў Львове. Быў польскім паэтам, эсэістам, драматургам, кавалерам Ордэна Белага Арла. Пісьменнік памёр 28 ліпеня 1998 года ў Варшаве.



2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад