падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Курсы польскай мовы

Шаноўнае Спадарства!

Апублікаваны спісы залічаных на курсы польскай мовы на 2017-2018 навучальны год.

Нагадваем, што наступны прыём заяў будзе адбывацца праз год — у чэрвені 2018 года.


Шаноўнае Спадарства!

Прыём заяў на курсы польскай мовы на 2017-2018 навучальны год  скончаны 30 чэрвеня.

Наступны прыём заяў будзе праводзіцца ў чэрвені 2018 года.




Правілы ПРАВЯДЗЕННЯ НАБОРУ слухачоў
на бясплатныя двухгадовыя курсы польскай мовы 

1. Прыём заяў на курсы адбываецца адзін раз на год —  у чэрвені.

2. Набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланай заявы адпаведнага ўзору.

3. Анкета-заява даступная анлайн на сайце Польскага Інстытута ў Мінску толькі ў перыяд правядзення набору

4. На курсы прымаюцца заявы ад кандыдатаў з нулявым і нізкім узроўнем валодання польскай мовай. У выключных выпадках кандыдаты з сярэднім і высокім узроўнем валодання польскай мовай могуць быць залічаны на другі год навучання.

5. Падаваць заяву на ўдзел у конкурсе можа кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне іншых краін, што стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ва ўзросце ад 18 год.

6. Асобы, якія паспяхова скончылі курсы ў мінулыя гады або былі адлічаны з курсаў па пэўных прычынах, не могуць больш падаваць заяву на курсы.

8. Вынікі набору будуць вядомыя ў верасні — на сайце Польскага Інстытута будзе апублікаваны спіс залічаных слухачоў.

9. У сувязі з вельмі вялікай колькасцю кандыдатаў Польскі Інстытут у Мінску пакідае за сабой права вызначэння крытэряў адбору.

Правілы ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ
на бясплатных двухгадовых курсах польскай мовы для дарослых

1. Заняткі праходзяць у гарадах: Мінск, Магілёў, Віцебск, Маладзечна.

2. Навучальны год на курсах пачынаецца ў кастрычніку бягучага года і заканчваецца ў траўні наступнага года.

3. Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады (вывучэнне польскай мовы з «нуля»). 

4. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары (звычайна пачатак а 19-ай гадзіне), толькі ў буднія дні.

5. Дакладны расклад і месца правядзення заняткаў устанаўліваюцца непасрэдна перад пачаткам навучальнага года.

6. Інфармацыя пра пачатак заняткаў будзе дасланая па электоннай пошце ўсім залічаным на курсы слухачам у апошні тыдзень верасня.

7. Працягласць заняткаў — 2 акадэмічныя гадзіны / 90 хвілін.

8. Заняткі праводзяцца адпаведна з календаром агульнадзяржаўных святочных дзён Рэспублікі Польша і Рэспублікі Беларусь. Калі заняткі выпадаюць на святочны дзень, то яны ў гэты дзень не праводзяцца.

9. Кожная група налічвае 25-30 чалавек.

10. Абавязковым для кожнага ўдзельніка з'яўляецца наведванне заняткаў згодна з раскладам у групе.

11. Прапусціць заняткі па ўважлівай прычыне можна загадзя папярэдзіўшы пра гэта выкладчыка.

12. Пры пропуску больш за 30% заняткаў у месяц без уважлівай прычыны слухач будзе адлічаны з курсаў.

13. У выпадку, калі па аб'ектыўных прычынах слухач мусіць прыпыніць наведванне заняткаў, можа прадастаўляцца акадэмічны адпачынак. Кожная справа разглядаецца індывідуальна.

14.  Навучанне на курсах БЯСПЛАТНАЕ для ўсіх залічаных слухачоў.

15.  Навучанне праводзіцца па падручніках з серыі „POLSKI krok po kroku” з выкарыстаннем дадатковых матэрыялаў з іншых крыніц.

16.  Кожны ўдзельнік абавязаны набыць падручнікі для заняткаў за ўласны кошт.

17.  Заканчваецца навучанне на курсах напісаннем абавязковай выніковай працы.

18.  Слухачам, што паспяхова прайшлі навучанне, выдаецца пасведчанне аб вывучэнні польскай мовы на курсах, арганізаваных Польскім Інстытутам у Мінску (без вызначэння ўзроўню валодання мовай).