падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Курсы польскай мовы

Штогод набіраюцца слухачы на двухгадовыя “Курсы польскай мовы” для дарослых, арганізаваныя ў Мінску, Гомелі, Магілёве і Міорах.

Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.

У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсіённага веку.

Польскае паходжанне не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.

Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.

Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры

Навучальны год на курсах польскай мовы працягваецца ў перыяд з кастрычніка па май.

Заняткі праходзяць два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны.

Групы налічваюць каля 20-30 асобаў.

Заняткі праводзяць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, а таксама лектары з Польшчы.
 
Запіс на 2010-2012 навучальныя гады скончаны.


ВЫНІКІ ЗАЛІЧЭННЯ БУДУЦЬ ВЯДОМЫ З 6 ВЕРАСНЯ 2010 ГОДА.
Інфармацыя будзе размешчана на нашай старонцы ў інтэрнэце і ля ўвахода ў Польскі Інстытут у Мінску (вул. Валадарскага 6, ІІ паверх)


Наступны запіс на курсы будзе праводзіцца ў маі 2011 года.